Галавацкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Галава́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Галавачы.
Хуткія факты Галавацкі сельсавет, Краіна ...
Галавацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Клецкі раён |
Уключаў | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галавачы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 24 жніўня 1960 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зубкаўскага (10 населеных пунктаў: Бяднішкі, Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Сакаляцічы, Цыцкавічы, Цаперка і Чарапы) і Бабаевіцкага (2 населеныя пункты: пасёлкі Цапра і Цаперка) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.