From Wikipedia, the free encyclopedia
Газаправод — інжынернае збудаванне, прызначанае для транспартавання газу і яго прадуктаў (у асноўным прыроднага газу) з дапамогай трубаправода. Газ па газаправодах і газавых сетках падаецца пад некаторым залішнім ціскам.
Газаправоды падраздзяляюцца на:
Паводле ціску ў магістралі:
Паводле тыпа пракладкі:
Рэзервовыя газаправоды будуюцца па стратэгічных меркаваннях, для забеспячэння гнуткасці ў пагрузцы газавозаў і для зніжэння даўжыні маршруту транспарціроўкі.
У складовыя часткі газаправодаў ўваходзяць:
Вядомы выпадкі выкарыстання газу ў старажытным Кітаі яшчэ ў 2-3 стагоддзі да н. э. Газ падаваўся ад радовішчаў па бамбукавых трубах для асвятлення і для атрымання цеплаты, у прыватнасці, для выпарвання солі з салянага раствора. Стыкі труб канапаціліся пакуллем. Газ па ім падаваўся «самацёкам», г. зн. за кошт ціску крыніцы газу[крыніца?]. Выкарыстанне газу для асвятлення і ацяплення ў Еўропе пачалося ў першай палове XIX стагоддзя, тады ж з'явіліся і першыя газаправоды. У Санкт-Пецярбургу першы газавы завод (вырабляў свяцільнага газ з імпартнага каменнага вугалю) і сістэма размеркавання пабудаваны ў 1835 годзе, у Маскве — у 1865 годзе.
Выдаткі на збудаванне і эксплуатацыю газаправодаў вялікія, таму першыя газаправоды вялікай даўжыні з'явіліся з пачаткам эксплуатацыі радовішчаў прыроднага газу.
Першы ў СССР газаправод ад Дашаўскіх промыслаў да Львова быў пабудаваны ў 1940-1941 гг. (першы газаправод ад Дашавы — да Стрыя быў пабудаваны ў 1924 годзе). Падчас Вялікай Айчыннай вайны былі пабудаваны газаправоды ад Бугуруслана і Пахвістнева да Куйбышава (160 км, дыяметр трубы 300 мм; будаўніцтва вялося вязнямі лагераў Упраўлення асобага будаўніцтва НКВД), а таксама ад Елшанки да Саратава[2].
Першым магістральным газаправодам у СССР стаў газаправод Саратаў — Масква, які ўступіў у строй у 1946 годзе.
Найбуйнейшай сістэмай газаправодаў у свеце з'яўляецца Адзіная сістэма газазабеспячэння.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.