From Wikipedia, the free encyclopedia
Гагулі (руск.: Гогули, гогулы) † — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышча Амура, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць — 4 000 чал.
Гагулі | |
Карта Сібіры з назвай гагулі | |
Агульная колькасць | 4 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Сібір |
Мова | гагульская |
Рэлігія | анімістычныя культы, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | чжурчжэні, дзючэры |
Узгадваліся Ерафеям Хабаравым як суседзі дзючэраў. У ранейшым допісе Васіля Паяркава ўзгадваліся толькі дзючэры. Згодна запісам рускіх казакаў, гагулі займаліся земляробствам і паляваннем. Жылі ў дробных сталых паселішчах. Гагульскі "князец" Тоенча выплочваў ім ясак са 100 чалавек.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што гагулі з'яўляліся часткай дзючэраў, што насялялі ніжнюю ў адносінах да асноўнай часткі народа плыню ракі Амур. Існуе таксама меркаванне, што гагулі былі продкамі нанайцаў. Археолагі звязваюць гагуляў з дзючэрскай археалагічнай культурай (XIII - сярэдзіна XVII стст.). Уварванне казакаў у Прыамур’е і збор імі ясака выклікалі ваенныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам, якое панесла значныя чалавечыя страты. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутымі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.