![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Gaba_101.jpg/640px-Gaba_101.jpg&w=640&q=50)
Габардзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габардзін (фр.: gabardine) — шарсцяная тканіна, якая выпрацоўваецца з мерыносавай пражы, вельмі тонкай, кручанай у два канцы для асновы, і менш тонкай, адзінарнай — для ўтка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Gabardine.jpg/320px-Gabardine.jpg)
Дзякуючы прымяненню адмысловага віду перапляцення (руск.) (бел. — складанай саржы, на правай паверхні ўтвараецца рэзка выражаны дробны рубчык, які ідзе нахільна пад вуглом 60-70°. З-за шчыльнага пляцення габардзін адштурхвае ваду[1]. З яго шыюць вяснова-летнія мужчынскія і жаночыя паліто, а таксама мужчынскія касцюмы (укр.) (бел. і некаторыя віды афіцэрскага абмундзіравання.
Габардзін высокай якасці вырабляецца з тонкай кручанай ваўнянай пражы. «Кароткая энцыклапедыя хатняй гаспадаркі» (1959) адрознівае габардзіны палітовыя і габардзіны палегчаныя для пашыву сукенак і плашчоў. У паўваўняных габардзінаў ніткі асновы з ваўняных валокнаў, а ўток з кручанай баваўнянай ніткі[2].
У англійскай мове слова gabardine або gaberdine, якое пазначала «сукенку, чахол», вядома з 1590-х гадоў. Як назва тканіны выкарыстоўваецца з канца XIX стагоддзя, з моманту, калі было запатэнтавана Томас Бёрберы, заснавальнікам знакамітага брэнда Burberry, які вынайшаў габардзін у 1879 годзе. Паходжанне слова незразумела, яно можа быць звязана са словам qaba, якое абазначае верхнюю вопратку даўжынёй да каленяў з шырокімі рукавамі, якую носяць мусульманскія мужчыны ў Пураніі, рэгіёне Індыі. Па іншай версіі, габардзін з’яўляецца вытворным ад габы — сукна высокай шчыльнасці з грубай паверхняй, здольнага адштурхоўваць ваду, з якога шылася вопратка. Лічыцца, што ў Еўропу габа трапіла праз Іспанію з арабскіх краін[1].
У другой палове XX стагоддзя ў СССР габардзін сімвалізаваў асаблівае становішча свайго ўладальніка ў іерархічнай лесвіцы наменклатуры «пашытае з габардзіна паліто ў спалучэнні з зялёным велюравым капелюшом было ў СССР своеасаблівым знакам чыноўніка высокага рангу, свайго роду уніформай».