From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, генеалог, археолаг, архівіст. Спецыяліст па гістарычнай і архіўнай інфарматыцы, ранняй палітычнай гісторыі ВКЛ. Кандыдат гістарычных навук (1991)[2].
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1957 (67 гадоў) ці 1957[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, генеалог, археолаг, архівіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1991) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі | |
Сайт | vln.by (руск.) |
Скончыў у 1982 годзе факультэт журналістыкі БДУ[2] па спецыяльнасці «Журналістыка».
У 1983—1993 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі зон новабудоўляў, аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук[2].
У 1991 суіскальнік на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)»[2].
У 1993—1997 гадах у Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь: загадчык аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы, загадчык аддзела геральдыкі і генеалогіі. У 1998—2020 гадах дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. У 1994—2020 гадах выкладаў на гістарычным факультэце БДУ, у 1998 і 2000 гадах на гістарычным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007)[2].
У 1993—2007 гадах член Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар» краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993).
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2020) за выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.