From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцім — беларускі шматмэтавы плавальны бронеаўтамабіль, распрацаваны і вырабляны кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс»[1]. Прадстаўлены 4-колавая і 6-колавая мадыфікацыі. Прызначаны для вядзення разведкі і суправаджэння калон, а пры ўсталёўцы дадатковага ўзбраення можа выкарыстоўвацца ў якасці штурмавой бронемашыны[2].
Віцім | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Мінатор-Сэрвіс |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 400 міліметр |
Вышыня | 2 200 міліметр |
Ride height | 430 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтамабіль быў распрацаваны ў ініцыятыўным парадку за кошт сродкаў прадпрыемства[3]. Першы 4-колавы выраб быў прадстаўлены публіцы ў 2016 годзе на ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2016»[2].
Бронеаўтамабіль паўнапрывадны. Вага — 6 тон, грузападымальнасць — 1 тона[2]. Рухавік ЯМЗ з турбанаддувам аб’ёмам 4,4 л магутнасцю 215 к. с. (158 кВт)[3]. Механічная 5-ступеністая каробка перадач распрацавана на прадпрыемстве[4]. Кіраванне аўтамабілем ажыццяўляецца праз лічбавыя сістэмы, але з аналагавым дубляваннем[3].
Корпус аўтамабіля браніраваны і вытрымлівае трапленне кулі калібра 7,62 мм на дыстанцыі 10 метраў па перыметры, падрыў ручной гранаты ці выбуховага прыстасавання да 0,5 кг трацілу пад дном. Шкло таксама бранявана, у шынах выкарыстоўваецца сістэма падпампоўкі[2][3].
Прадстаўлена таксама 6-колавая паўнапрывадная мадыфікацыя Віцім-668240 грузавога прызначэння (даўжыня 6440 мм, грузападымальнасць 3500 кг)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.