Віцэ-прэзідэнт ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцэ-прэзідэнт ЗША (англ.: Vice President of the United States) — другая па важнасці службовая асоба ў сістэме выканаўчай галіны федэральнага ўрада ЗША. Асноўная канстытуцыйная функцыя віцэ-прэзідэнта складаецца ў тым, што ён змяняе прэзідэнта ЗША ў выпадку яго скону, адстаўкі або адхілення з пасады. З прычыны таго, што віцэ-прэзідэнт ЗША таксама фармальна ўзначальвае Сенат ЗША, верхнюю палату Кангрэса, пытанне аб тым, да якой галіны ўлады адносіцца гэта пасада — да выканаўчай ці заканадаўчай — дыскусійнае.
Хуткія факты Віцэ-прэзідэнт ЗША, Узначальвае ...
Віцэ-прэзідэнт ЗША | |
---|---|
Vice President of the United States | |
| |
Пасаду займае Камала Харыс з 20 студзеня 2021 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Спадар / спадарыня віцэ-прэзідэнт |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Number One Observatory Circle |
Прызначаецца | абіраецца (Калегія выбаршчыкаў ЗША) як адзіная кандыдатура з прэзідэнтам ЗША |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады, колькасць тэрмінаў не абмежавана |
Пасада з’явілася | 1787 |
Першы на пасадзе | Джон Адамс |
Сайт | whitehouse.gov/vicepresi… |
Закрыць
Дзеючым віцэ-прэзідэнтам ЗША з'яўляецца Камала Харыс, якая ўступіла на пасаду 20 студзеня 2021 года.