From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Віцебску, пачала дзейнічаць 1 верасня 1978 г. На 2018 год у Віцебску працягласць тралейбусных ліній складае — больш 80 км, 12 маршрутаў і 1 тралейбусны парк. Практычна ўся сетка, за выключэннем кароткага ўчастка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Кірава, знаходзіцца на левым беразе Дзвіны.
Першы віцебскі тралейбус выйшаў на лінію 1 верасня 1978 года ў 11:36. На адкрыцці прымалі ўдзел прадстаўнікі старшыні аблвыканкама, будаўнікі і навучэнцы 3 «Д» класа школы № 31. 13 кастрычніка 1980 года быў адкрыты тралейбусны маршрут № 2, які злучыў чыгуначны вакзал з плошчай Леніна, у 1983 годзе быў адкрыты маршрут №2, які злучыў праспект Фрунзэ і чыгуначны вакзал. У 1986 годзе адкрыты маршрут №4 «Тралейбусны парк — Смаленскі рынак», у ліпені 1992 года — № 5 «Чыгуначны вакзал — вуліца Лазо», у сакавіку 1995 — № 6 «праспект Фрунзэ — вуліца Церашковай». У час рамонту Кіраўскага моста ў 2004 годзе быў адкрыты маршрут № 7. Пасля рамонту ён быў скасаваны, але ў 2010 годзе быў адноўлены. У 2005 годзе адкрыты маршрут № 8, а ў 2013 — № 9 и № 10. 23 чэрвеня 2017 года пачаў работу 11 маршрут, які злучыў мікрараён Медцэнтр с чыгуначным вакзалам.
На Плошчы Свабоды сыходзяцца ўсе 12 маршрутаў віцебскага тралейбуса, прычым адзін з іх (маршрут №4) сустракаецца сам з сабой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.