Віцебскі музей Марка Шагала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі музей Марка Шагала — музей у Віцебску, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала заснаваны паводле рашэння Віцебскага гарвыканкама ад 23 кастрычніка 1991 г. У 1994 г. уключаны ў склад гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу як структурнае падраздзяленне, у 1996 г. як самастойная адзінка ўвайшоў у склад аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама. 3 28 снежня 2007 г. установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску». Дырэктар І. С. Воранава.
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4996 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 490 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 294 м². Мае 5 экспазіцыйных і 4 выставачныя залы. Музей размяшчаецца ў 2 будынках.