![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/VitebskVKhU.jpg/640px-VitebskVKhU.jpg&w=640&q=50)
Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскае народнае мастацкае вучылішча — установа мастацкай адукацыі ў Віцебску. Калегія па справах мастацтваў і мастацкай прамысловасці НКА РСФСР 12 верасня 1918 года прыняла пастанову пра прызначэнне Марка Шагала на пасаду ўпаўнаважанага па справах мастацтваў Віцебскай губерні. У петраградскай газеце «Мастацтва Камуны» з’явіўся зварот Шагала да мастакоў з запрашэннем прыехаць у Віцебск для выкладання. Першымі адгукнуліся Іван Пуні, Ксенія Багуслаўская, Надзея Любавіна, Іван Цільберг, Мсціслаў Дабужынскі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/VitebskVKhU.jpg/320px-VitebskVKhU.jpg)
Прыём у Віцебскае мастацкае вучылішча (у дакументах называлася таксама Віцебская народная мастацкая школа) пачаўся з 11 лістапада 1918 года. Афіцыйнае адкрыццё вучылішча адбылося 28 студзеня 1919 года ў памяшканні былога дому банкіра Вішняка па вуліцы Бухарынскай, 10 (цяпер вуліца Газеты «Праўда»). Першым дырэктарам яго стаў М. В. Дабужынскі, які прапрацаваў тут са снежня 1918 да лютага 1919 года.