From Wikipedia, the free encyclopedia
Віталь Міхайлавіч Абалакаў (31 снежня 1905 [13 студзеня 1906], Краснаярск, Енісейская губерня — 26 мая 1986, Масква) — савецкі альпініст заслужаны майстар па альпінізме (1934), заслужаны майстар спорту (1941), інжынер-канструктар.
Віталь Міхайлавіч Абалакаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт |
Нарадзіўся |
31 снежня 1905 (13 студзеня 1906) |
Памёр |
26 мая 1986 (80 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар каля ста прылад, якія выкарыстоўваюцца для аб’ектыўнай ацэнкі працэсу трэніроўкі спартсменаў.
Кіраўнік першых савецкіх узыходжанняў на пік Леніна (Памір, 7134 м) у 1934 годзе і пік Перамогі (Цянь-Шань, 7439 м) у 1956 годзе.
Кіраваная каманда «Спартак» (Масква) 12 разоў была чэмпіёнам СССР па альпінізме. Таксама быў бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР па гарналыжным спорце.
Яго брат, Яўген Абалакаў — таксама выбітны альпініст.
Абалакаву прыпісваюць такія вынаходкі, як кулачковыя прылады ў 1930-х гадах, Абалакаўская пятля (або V-пятля) безрэдуктарны якар для лёдалазання і многія іншыя інавацыі ў рыштунку для скалалазання[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.