From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэ́нты Да́нак (польск.: Wincenty Danek; 8 кастрычніка 1907, Кшэшавіцы каля Кракава — 17 жніўня 1976, Кракаў) — прафесар, паланіст, педагог, гісторык літаратуры. Даследчык жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага.
Вінцэнты Данак | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 жніўня 1976 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Бацька Уладзіслаў працаваў ураднікам у капальні ў Сершы (цяпер Тшэбіня); маці Паўліна з Багацкіх была хатняй гаспадыняй. Данак атрымаў пачатковую адукацыю ў кракаўскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. У 1926 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930.
У 1931—1939 працаваў у прыватных гімназіях у Кальбушове, Кракаве і Торуні, бо не атрымаў месца ў дзяржаўных установах з прычыны сваіх левых поглядаў, блізкіх да ПСП. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў ураднікам у каменаломнях Мянкіні. У 1942 завязаў кантакт з канспіратыўнай ячэйкай Польскай працоўнай партыі. У снежні 1944 года быў арыштаваны падчас правядзення падпольных заняткаў.
Пасля вайны арганізаваў у родных Кшэшавіцах гімназію. У 1947 прызначаны дырэктарам 4-й гімназіі ў Кракаве, у 1948 — загадчыкам аддзела сярэдніх школ і куратарам школьнае акругі. У 1951 пасля звальнення з дзяржаўнае службы ўладкаваўся на працу ў Вышэйшую дзяржаўную педагагічную школу ў Кракаве. Заснаваў тут факультэт завочнага навучання для рабочых, у наступным годзе стаў дэканам завочнага факультэта. У 1954 атрымаў званне дацэнта за працу «Педагагічныя погляды Адольфа Дыгасінскага».
У 1956 годзе абраны рэктарам Вышэйшае педагагічнае школы. У 1972, пасля сыходу з пасады, быў дырэктарам Інстытута польскай філалогіі, кіраўніком кафедры методыкі выкладання, старшынёй Навуковай рады Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук у Варшаве, галоўным рэдактарам «Ruchu Literackiego». Уваходзіў у склад «Выдавецкіх камітэтаў прац Крашэўскага» у «Ludowej Spółdzielni Wydawniczej» і «Wydawnictwie Literackim».
Памёр у 1976 годзе, 22 жніўня пахаваны на кшэшавіцкіх могілках. У Кшэшавіцах вуліца Аптэчная была перайменавана ў яго гонар, а на будынку агульнаадукацыйнага ліцэя, заснаванага ім, у 1987 годзе ўсталяваная мемарыяльная таблічка.
Займаўся даследаваннямі жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага (выдаў, сярод іншага, манаграфію «Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Біяграфічны нарыс», «Гістарычныя аповесці Крашэўскага», «Матэйка і Крашэўскі», «Дзве канцэпцыі гісторыі Польшчы») і Адольфа Дыгасінскага (выдаў яго «Педагагічныя лісты»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.