Віндзорскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віндзарскі замак — рэзідэнцыя брытанскіх манархаў у горадзе Віндзар, графства Беркшыр, Англія. На працягу больш 900 гадоў замак уяўляе сабой непарушны сімвал манархіі, узвышаючыся на ўзгорку ў даліне ракі Тэмзы. Гэта «самы рамантычны з усіх замкаў у свеце», згодна з водгуку пісьменніка XVII стагоддзя Сэмюэла Піпса. Яго імем назвалася цяпер кіруючая ў Англіі каралеўская дынастыя.
Славутасць | |
Віндзорскі замак | |
---|---|
англ.: Windsor Castle | |
| |
51°29′02″ пн. ш. 0°36′17″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | перпендыкулярная готыка[d][3] |
Архітэктар | Hugh May[d] |
Дата заснавання | 1070 |
Сайт |
royalcollection.org.uk/v… rct.uk/visit/windsorcast… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віндзорскі замак быў закладзены Вільгельмам Заваёўнікам на тэрыторыі каралеўскіх паляўнічых угоддзяў таго часу (зараз гэта Вялікі Віндзорскія парк), пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе. Паступова ён разрастаўся, перабудоўваўся і рэканструяваўся наступнымі манархамі — ад Генрыха II да цяперашняй Елізаветы II.
Іх уклад у развіццё замка адлюстраваны, напрыклад, у капэле св. Георгія, збудаванай у канцы эпохі сярэднявечча; будынках Ніжняга двара, пабудаваных у часы Цюдораў; дзяржаўных апартаментах, рэканструяваных Карлам II у стылі барока; вытанчаных гатычных інтэр’ерах напаўдзяржаўных апартаментаў, пабудаваных для Георга IV.
Рэстаўрацыя пасля пажару 1992 года прыўнесла ў аблічча замка сучасныя элементы, уключаючы цудоўны новы інтэр’ер гістарычнай залы св. Георгія і Юбілейны сад, разбіты ў гонар залатога юбілею Яе Вялікасці Каралевы.
Каралева і іншыя чальцы каралеўскага сямейства працягваюць праводзіць у Віндзорскім замку большую частку свайго вольнага часу. Замак застаецца важным месцам сустрэчы ў ходзе цырыманіяльных візітаў кіраўнікоў замежных дзяржаў. Яго раскошныя інтэр’еры ўпрыгожаны найбольш выбітнымі карцінамі і творамі мастацтва з каралеўскага збору.
За менш чым тысячагадовую гісторыю Віндзорскія замак змяняўся і пашыраўся ў адпаведнасці з часам, густамі, патрабаваннямі і фінансавымі магчымасцямі існуючых манархаў. Аднак становішча асноўных будынкаў засталося без асаблівых змяненняў і прадстаўлены ніжэй план — вельмі карысны гід па замку. У цяперашні час замак размяшчаецца вакол штучнага ўзгорка («A» на плане), на якім Вільгельм Заваёўнік будаваў першы драўляны замак.
Апісанне плана (справа)
Самая высокая кропка замка, «Круглая вежа» («A») з’яўляецца ў рэчаіснасці зусім не цыліндрычнай, яе форма абумоўлена няправільнай формы узгоркам, відаць, штучным, на якім узведзена вежа. «Круглая вежа» дзеліць замак на дзве адрозныя секцыі, вядомыя як палаты (Ward). Ніжнія палаты («F») ўключаюць капліцу Св. Георгія («G»), у той час як верхнія палаты («B») ўключаюць Каралеўскія апартаменты («D») і афіцыйныя Дзяржаўныя палаты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.