Вікіпедыя на валапюк (Vükiped Volapükik) — раздзел Вікіпедыі на штучнай мове валапюк.

Хуткія факты Вікіпедыя на валапюк валапюк: Vükiped Volapükik, URL ...
Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на валапюк
валапюк: Vükiped Volapükik
Thumb
Thumb
URL vo.wikipedia.org (вал.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова валапюк
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы люты 2003
Колькасць артыкулаў 37 832
Колькасць выяў няма
Колькасць старонак 154 927
Колькасць правак 3 303 009
Зарэгістраваных удзельнікаў 36 588
Актыўных удзельнікаў 33
Адміністратараў 2
Глыбіня 204,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Раздзел Вікіпедыі на валапюк стаў другім з буйных (следам за Ламбардскай) з паказчыкам «глыбіні» (суб’ектыўны паказчык якасці зместу), блізкім да нуля. Прычына нізкага значэння гэтага паказчыка — пераважная большасць артыкулаў створана ботамі.

На 12 верасня 2024 года ў Вікіпедыі на мове валапюк налічваецца 37 832 артыкулаў.

Гісторыя

Хаця першыя 4 артыкулы з’явіліся ўжо ў лютым 2003 года, але толькі на ліпень вікістатыстыка паведамляе пра першага ўдзельніка[1]. Другі з’явіўся ў студзені 2004 года. Да гэтага моманту колькасць артыкулаў узрасла з 8 да 14.

У кастрычніку 2006 года ў праекце зарэгістраваўся ўдзельнік Сержыа Мейра (бразілец), пад нікам Smeira, які пачаў актыўна выкарыстоўваць бота для павелічэння колькасці артыкулаў. Да таго моманту, як ён запусціў бота, у раздзеле было каля 760 артыкулаў.

23 жніўня 2007 года колькасць артыкулаў у раздзеле перавысіла 50 тысяч. 5 верасня таго ж года ў раздзеле колькасць артыкулаў склала больш за 90 тысяч, тым самым раздзел на валапюк стаў буйнейшым у Вікіпедыі на штучнай мове, абагнаўшы раздзел на эсперанта. 8 верасня 2007 года, дзякуючы новай заліўцы ботам, раздзел на мове валапюк стаў 15-м, які дасягнуў мяжы ў 100 тысяч артыкулаў.

У верасні 2007 года на Мета-вікі абмяркоўвалася магчымасць закрыцця раздзела, урэшце было вырашана яго захаваць[2]. У снежні 2007 года пачалося новае абмеркаванне, гэтым разам прапановы выдаліць усе артыкулы, створаныя ботам[3]. Але і гэтая прапанова таксама была адхілена.

Заснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс у снежні 2007 года папрасіў выключыць раздзел са спісу[4] раздзелаў Вікіпедый, адсартаваных паводле памеру, а ў студзені 2008 года выказаўся ў падтрымку выдалення артыкулаў, створаных ботам[5].

У адказ на крытыку адміністратар smeira напісаў: «Я падумаў, што змагу зацікавіць каго-небудзь і, магчыма, прывабіць да вывучэння мовы, зрабіўшы нешта вар’яцкае, — напрыклад, забяспечыўшы неверагодна хуткі рост раздзела»[6]. Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае ботаў, ствараючы артыкулы-загатоўкі пра населеныя пункты розных краін (гэтая методыка выкарыстоўваецца шмат якімі іншымі раздзеламі Вікіпедыі: бяруцца звесткі з адпаведных артыкулаў «зыходнага» раздзела і дадаюцца ў перакладзены на «мэтавую» мову шаблон). Як адзначае Smeira, ён з’яўляецца адзіным аўтарам дадзенага раздзела, бо сярод усіх носьбітаў мовы палова валодае мовай на пачатковым узроўні, недастатковым для напісання артыкулаў, а большасць з астатніх не цікавіцца ні Вікіпедыяй, ні інтэрнэтам, ні камп’ютарамі наогул[6].

Адначасова з заяўкамі на закрыццё Вікіпедыі на мове валапюк былі створаны заяўкі на закрыццё Вікіслоўніка на гэтай мове. Спроба ж адкрыць адпаведную Вікітэку была беспаспяховай. Потым у 2008 годзе цікаўнасць да праекта страціў і Smeira[7][8].

Станам на 1 верасня 2015 года колькасць правак у праекце стабільна расце толькі дзякуючы інтэрвікі-ботам[9]. Колькасць правак у суткі (уключаючы ботаў) рэдка перавышае 15[10].

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.