Вікіпедыя:Этычныя паводзіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Этычныя паводзіны — прыняты ва ўсіх раздзелах Вікіпедыі збор нормаў паводзін, якога варта трымацца пры рэдагаванні артыкулаў, падчас абмеркавання якіх бы там ні было пытанняў, а таксама пры напісанні каментарыяў да правак. Неэтычныя паводзіны можна коратка ахарактарызаваць як пераход на асобы, які стварае канфліктную атмасферу і напружанасць. Нормы паводзін, прынятыя ў Вікіпедыі, патрабуюць, каб усе ўдзельнікі паводзілі сябе ў дачыненні адзін да аднаго этычна. Гэта адно з найважнейшых правіл Вікіпедыі.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |