Вікіпедыя:Праўце смела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Супольнасць Вікіпедыі заахвочвае сваіх удзельнікаў, дазваляе не бянтэжыцца і смела правіць, дапаўняць артыкулы. Калі ўдзельнікі выпраўляюць памылкі, правяць граматыку, арфаграфію і стыль, дапаўняюць артыкулы новымі фактамі, Вікіпедыя развіваецца хутчэй. Колькі разоў вы нешта чыталі і лавілі сябе на думцы, што было б нядрэнна паправіць вось гэта і гэта? Вікіпедыя не проста дазваляе рэдагаваць і дапаўняць артыкулы, яна менавіта для гэтага і створана. Вядома, патрабуецца карэктны і цывілізаваны падыход, але гэта працуе.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
![]() | У двух словах:
|
Калі хтосьці напісаў артыкул нізкай якасці або нарыхтоўку артыкула, не турбуйцеся, што ваша праўка можа камусьці не спадабацца. Праўце, каб дапоўніць і ператварыць нарыхтоўку ва ўзорны артыкул. Такая сутнасць Вікіпедыі.
Зразумела, астатнія ўдзельнікі таксама вольны рэдагаваць усё, што напісана вамі. Не прымайце гэта блізка да сэрца, прачытайце, чым Вікіпедыя не з’яўляецца. Усімі намі рухае жаданне зрабіць Вікіпедыю лепей.