Вікіпедыя:Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедыя — праект стварэння энцыклапедыі, а не супольнасць клубаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекта — члены аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаванні ў Вікіпедыі — нават асабістыя абмеркаванні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэнне энцыклапедычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпедыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасць, але гэтыя эмоцыі не мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпедыі.
Такім дзеянням няма ніякага апраўдання.
- Ні пры якіх умовах не рабіце нападаў персанальнага характару на іншых удзельнікаў Вікіпедыі. Абмяркоўвайце не аўтараў, а змест артыкулаў. Асабістыя абразы і пагрозы ніякім чынам не дапамогуць вам абараніць свой пункт гледжання — яны толькі наносяць шкоду супольнасці Вікіпедыі і замінаюць іншым удзельнікам працаваць над стварэннем высакаякаснай энцыклапедыі.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Кожны ўдзельнік пры магчымасці мае дапамагаць стварэнню і падтрыманню спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў супольнасці Вікіпедыі. Асабістыя напады на любога з удзельнікаў, незалежна ад яго паводзін у мінулым, супярэчаць духу супольнасці.
Памятайце, што любы карыстальнік Інтэрнэту мае доступ да палемікі, якая вядзецца на старонках абмеркаванняў. Паводзіны кожнага карыстальніка падчас працы ў Вікіпедыі ўплывае на аўтарытэт Вікіпедыі ў цэлым. Будзьце добразычлівыя, а таксама заўсёды захоўвайце спакой і годнасць. Пазбягайце абразлівых рэплік у апісаннях выпраўленняў артыкулаў.