Вікіпедыя:Кансэнсус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усе працэсы, якія праходзяць у Вікіпедыі, звязаны з пошукам кансэнсусу.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Пры рэдагаванні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам — пасля таго як адзін з удзельнікаў уносіць праўку ці дадатак на якой-небудзь са старонак Вікіпедыі, усе, хто ўбачаць гэту змену, могуць на яе адрэагаваць, змяніўшы ці адмяніўшы яе, або пакінуць яе ў сіле. У апошнім выпадку «маўчанне» (нябытнасць рэакцыі) з’яўляецца знакам згоды з занесенай праўкай, пры ўмове, што пра яе стала вядома дастатковаму ліку ўдзельнікаў. Там, дзе гаворка ідзе пра занясенне змен у правілы і рэкамендацыі Вікіпедыі, пра планаваныя змены варта адмыслова інфармаваць супольнасць праз адпаведныя форумы, каб забяспечыць дасягненне кансэнсусу на значна больш высокім узроўні.
Узнікаючыя нязгоды варта ўрэгуляваць, ветліва, прыводзячы патрэбныя аргументы, падтрымваючы атмасферу супрацоўніцтва — пры патрэбе на старонках абмеркавання артыкулаў. Падчас абмеркаванняў дзеяння ўдзельнікаў павінны быць накіраваны на выпрацаванне і падтрыманне нейтральных фармулёвак, па якіх можа быць дасягнуты кансэнсус. Пры гэтым, калі апыняецца, што па той ці іншай групе пытанняў часта складаецца адно і тое ж агульнае меркаванне, тое яго варта аформіць у выглядзе асобнай рэкамендацыі, каб пазбавіць удзельнікаў ад патрэбы ўвесь час абмяркоўваць адно і тое ж. У тых рэдкіх выпадках, калі кансэнсус апыняецца вельмі цяжка знайсці, варта выкарыстоўваць дадатковыя магчымасці, выпрацаваныя ў рамках працэдур вырашэння канфліктаў, узгодненых супольнасцю. Гэта мяркуе запрашэнне да ўдзелу ў дыскусіі незалежных дасведчаных удзельнікаў і разгляд праблем, якія замінаюць дасягненню кансэнсусу.
Калі ў абмеркаваннях усярэдзіне Вікіпедыі заходзіць гаворка пра «кансэнсус», то заўсёды маецца на ўвазе кансэнсус, дасягнуты «ў рамках усталяваных правілаў і працэдур». Кансэнсус, дасягнуты сярод вызначанай невялікай групы ўдзельнікаў, амаль ніколі не ў стане пераважыць кансэнсус, дасягнуты супольнасцю ў цэлым і зафіксаваны ў правілах.