Вікіпедыя:Значнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя, гэта значыць прыведзены ў сістэму агляд усіх галін чалавечых ведаў. Традыцыйна лічыцца, што энцыклапедычнага апісання заслугоўваюць не ўсе тэмы, а толькі тыя з іх, якія з’яўляюцца найболей значнымі, якія чымсьці істотна вылучаюцца з агульнага шэрагу[1]. Паняцце значнасці ўзаемазлучана з паняццямі важнасці і вядомасці, але не эквівалентна ім.
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
![]() | Сцісла: Прадмет ці тэма меркавана з’яўляюцца значнымі, калі яны досыць падрабязна асвятляюцца ў незалежных аўтарытэтных крыніцах. |
У Вікіпедыі тэма ці прадмет артыкула лічацца меркавана значнымі, то бок годнымі асобнага артыкула, калі яны задавальняюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэрыю значнасці ці аднаму з прыватных крытэрыяў значнасці.
Правілы і рэкамендацыі пра значнасць дазваляюць вырашыць, ці з’яўляецца тэма досыць значнай, каб прысвяціць ёй асобны артыкул, але не датычацца прама зместу артыкулаў. Правіламі, якія рэгулююць змест артыкулаў, з’яўляюцца: Нейтральны пункт гледжання, Правяраемасць, Не ўласным даследаванням, Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.