Вікіпедыя:Выдаленне старонак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выдаленне старонак — тэхнічнае дзеянне, якое даступна ўдзельнікам з правамі адміністратара. Адміністратары таксама могуць праглядаць выдаленыя версіі і аднаўляць старонкі. Высоўваць старонкі на выдаленне і ўдзельнічаць у адпаведных абмеркаваннях маюць права ўсе ўдзельнікі.
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Гэтае правіла ўсталёўвае агульныя прынцыпы і працэдуру выдалення старонак у беларускім раздзеле. Яно мае сілу як датычна артыкулаў, так і старонак іншых прастораў назваў.