From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкулы ў Вікіпедыі павінны мець спасылкі на крыніцы інфармацыі. Кожны матэрыял, які выклікае сумненні і не пацвярджаны спасылкамі на надзейныя крыніцы інфармацыі, можа быць выдалены. Асабліва важна трымацца гэта патрабавання для простых цытат, спрэчных або суб’ектыўных сцверджанняў (такіх як «лепшы», «першы», «адзіны» і інш.).
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Калі вы зусім не ўяўляеце, як правільна аформіць спасылкі, і тлумачэнні ніжэй вам не дапамаглі, дадайце інфармацыю пра крыніцы хоць якім спасобам (напрыклад, у дужках непасрэдна пасля сцверджанняў).
З дапамогай зносак можна даваць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы і дадатковыя тлумачэнні да тэксту. Зноска ставіцца адмысловымі тэгамі <ref> і <references />.
Цытаты. Калі ўказанне на аўтара або крыніцу цытаты ідзе непасрэдна за ёю, яно заключаецца ў круглыя дужкі. Пры наяўнасці больш падрабязных звестак пра выданне даецца зноска:
Калі ўказанне на аўтара або на крыніцу цытаты памяшчаюць ніжэй (напрыклад, у эпіграфах), то пішацца без дужак:
У службовы раздзел «Літаратура» ўключаюць пералік кніг, артыкулаў і іншых публікацый, выкарыстаных пры напісанні артыкула. Калі вы хочаце ўключыць у раздзел літаратуру для далейшага, больш падрабязнага, вывучэння тэмы артыкула, лепш стварыць падраздзел «Літаратура для далейшага чытання» (або «Рэкамендаваная літаратура») і змясціць рэкамендаваныя матэрыялы ў ім. Рэкамендаваць лепш недзе 5—8 публікацый; калі ёсць больш, то лепш скласці спіс з каментарыямі. Як і для вэб-адрасоў, гэта павінны быць не выпадковыя публікацыі, а аўтарытэтныя ў дадзенай галіне і тыя, што ўказваюць напрамак далейшых пошукаў.
Спачатку даюць спіс беларуска- і рускамоўных выданняў, затым — на іншых мовах.
Раздзел «Літаратура» прызначаны для прывядзення бібліяграфічных спасылак на друкаваныя выданні. Для спасылак на публікацыі ў Сеціве існуе раздзел «Спасылкі» (гл. «Структура артыкула»). Пры гэтым друкаваныя выданні, выкладзеныя ў Сеціве, прыводзяцца ў раздзеле «Літаратура», а не ў раздзеле «Спасылкі».
Прозвішча І. пБ. Загаловак часткі // Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 20—40. — ISBN. — URL: URL
Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 50. — ISBN. — URL: URL
Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL
Прозвішча І. пБ. Назва артыкула // Назва часопіса. — Год. — Т. 1. — № 1. — С. 20—40. — ISSN. — URL: URL
Назва кнігі / Адказны за выданне (рэдактар). — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL
Назва выдання / Адказны за выданне. — Месца: Выдавецтва, год—год. — Т. 1—20. — ISBN. — URL: URL
Бібліяграфічнае апісанне трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ 7.1—2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления (руск.).
Бібліяграфічныя спасылкі трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ Р 7.0.5—2008. Библиографическая ссылка. Общие требования и правила составления (руск.), з дадатковым патрабаваннем пісаць імя аўтара курсівам.
Апісанне кожнага друкаванага твора робіцца ў наступнай форме:
Прыклад: Ахметов Н. С. Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0.
Зыходны код:
''Ахметов Н. С.'' Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0.
Афармленне ў тэксце спасылкі на выданне, ужо ўключанае ў раздзел «Літаратура», робіцца ў адпаведнасці са «Зноскамі на крыніцы са спіса літаратуры».
Тут прыведзены шаблоны бібліяграфічных апісанняў кніг, артыкулаў (частак кніг) і сайтаў, а таксама бібліяграфічных спасылак на іх.
Шаблон | Апісанне | Прымяненне |
---|---|---|
Шаблон {{кніга}} прызначаны для афармлення і падання бібліяграфічных спасылак на кніжныя выданні або бібліяграфічных апісанняў манаграфічных выданняў (кніг) ці іх частак. Усе імёны палёў (параметраў) запісваюць малымі літарамі. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце артыкула, шаблон мусіць выкарыстоўвацца разам са спалучэннем тэгаў <ref>/<references>. |
(Спасылка і паралельны загаловак)
(Падзагаловак) | |
Шаблон {{артыкул}} прызначаны для прастаўлення бібліяграфічных спасылак на артыкулы з часопісаў і перыядычных зборнікаў. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце, павінен выкарыстоўвацца сумесна з парай тэгаў <ref>/<references>. |
| |
Шаблон {{cite web}} прызначаны для падання бібліяграфічных апісанняў або бібліяграфічных спасылак на вэб-сайты і артыкулы ў Сеціве. У выпадках, калі на выданне ёсць спасылка ў тэксце артыкула, павінен выкарыстоўвацца сумесна з парай тэгаў <ref>/<references>. |
|
Калі ў артыкуле прыведзена нейкае невідавочнае сцверджанне, якое выклікае сумненні і не падмацавана спасылкай на крыніцу, можна ўставіць шаблоны {{крыніца?}}, {{няма АК}} або {{факт?}}, дадаўшы паметку {{крыніца}}
ці {{няма АК}}
непасрэдна пасля сцверджання. Выглядаць гэта будзе так:
Такім чынам, надпіс [крыніца?] паведамляе, што адзначаны тэкст артыкула на думку аднаго з удзельнікаў трэба падмацаваць спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы.
Пасля таго, як адпаведныя крыніцы ўпісаны ў артыкул, шаблон з гэтага месца тэксту трэба прыбраць.
Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі, але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы, не трэба адразу ж выдаляць падазроны фрагмент, бо магчыма зараз над артыкулам нехта працуе і проста не паспеў паставіць спасылкі. Таму лепш ставіць пасля няпэўных сцверджанняў шаблон {{крыніца}}.
Выдаляць няпэўную інфармацыю (без верагодных і надзейных крыніц) трэба толькі тады, калі:
Ва ўсіх астатніх выпадках выдаляць няпэўную інфармацыю лепш толькі пасля абмеркавання з аўтарамі артыкула.
Калі асноўны змест артыкула ўяўляе сабой неверагодныя або няпэўныя выказванні і вы не бачыце магчымасцей палепшыць яго, артыкул трэба прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.