From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедыя — энцыклапедыя, гэта значыць сістэмазаваны агляд усіх галін чалавечых ведаў. Традыцыйна лічаць, што энцыклапедычнага апісання заслугоўваюць не ўсе аб’екты і тэмы, а толькі найболей значныя, якія чымсьці істотна вылучаюцца з агульнага шэрагу[1]. Паняцце значнасці ўзаемазвязана з паняццямі важнасці і вядомасці, але не эквівалентна ім.
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла: Аб’ект або тэма меркавана значныя, калі досыць падрабязна асветлены незалежнымі аўтарытэтнымі крыніцамі. |
У Вікіпедыі тэму або аб’ект артыкула лічаць меркавана значнымі, то бок вартымі асобнага артыкула, калі яны задавальняюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэрыю значнасці ці аднаму з прыватных крытэрыяў значнасці.
Правілы і рэкамендацыі пра значнасць дазваляюць вырашыць, ці з’яўляецца тэма досыць значнай, каб прысвяціць ёй асобны артыкул, але не датычацца прама зместу артыкулаў. Правіламі, якія рэгулююць змест артыкулаў, з’яўляюцца: Нейтральны пункт гледжання, Правяраемасць, Не ўласным даследаванням, Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Тэма ці прадмет, якія прызнаны адпаведнымі дадзенаму крытэру паводле кансэнсусу супольнасці, як правіла, з’яўляюцца значнымі; ім можа быць прысвечана асобны артыкул энцыклапедыі. Правяраная інфармацыя пра тэмы ці прадметах, не адпаведных дадзенаму крытэру, можа быць уключана ва ўжо існуючыя артыкулы.
Пры рашэнні пытання пра значнасць артыкула галоўным з’яўляецца патрабаванне прадстаўлення аб’ектыўных доказаў адпаведнасці крытэрыям значнасці. Падрабязнае асвятленне ў аўтарытэтных крыніцах, прызнанне ў прафесійным асяроддзі, іншыя фактары, пералічаныя ў крытэрыях значнасці для пэўных тэм, з’яўляюцца такім доказам.
Варта памятаць, што адсутнасць у дадзены момант у артыкуле спасылак на аўтарытэтныя другасныя крыніцы яшчэ не азначае, што тэма артыкула незначна.
Вікіпедыя — не месца для навінавых рэпартажаў. Для асвятлення бягучых падзей быў створаны праект Вікінавіны. Для абгрунтавання значнасці патрабуецца большае, чым кароткі воплеск цікавасці сродкаў масавай інфармацыі да падзеі ці з’явы грамадскага жыцця. Адпаведна, у тых выпадках, калі з’яўленне аўтарытэтных крыніц па той ці іншай тэме мае эпізадычны ці спарадычны характар, неабходна або прадэманстраваць падрабязны разгляд прадмета артыкула ў высакаякасных аналітычных матэрыялах (гэта значыць створаных кампетэнтнымі экспертамі ў адпаведнай вобласці ці з прыцягненнем такіх), або паказаць неаднаразовае згадванне ў якасці тыповага прыкладу прадмета артыкула ў аўтарытэтных крыніцах па-за межамі кароткачасовага воплеска цікавасці да яго.
Хоць ва ўсіх артыкулах павінна быць паказана значнасць іх тэм, а артыкулы па тэмах, якія не задавальняюць крытэрыям значнасці, звычайна выдаляюцца, важна ўлічваць не толькі бягучы стан артыкула, але і патэнцыял яго развіцця. Калі абмяркоўваецца выдаленне ці аб’яднанне артыкулаў па прычыне іх нязначнасці, абмяркоўвацца павінна не толькі пытанне, ці паказана значнасць тэмы ў артыкуле, але і пытанне імавернасці таго, што значнасць можа быць паказана. Калі знайсці незалежныя крыніцы ўяўляецца магчымым, выдаленне па прычыне нязначнасці не павінна вырабляцца, пакуль не будзе прызнана, што актыўныя высілкі па пошуку гэтых крыніц не далі ніякіх вынікаў. Для артыкулаў з невыразнай значнасцю выдаленне павінна быць апошняй мерай.
Калі ў артыкуле не можа быць паказана досыць крыніц для дэманстрацыі значнасці тэмы артыкула, паспрабуйце знайсці гэтыя крыніцы ці:
Калі крыніцы, якім могуць падысці, не могуць быць знойдзены, разгледзіце магчымасць дадання змесціва артыкула ў артыкул з больш агульнай тэматыкай (у тым ліку, праз працэдуру аб’яднання артыкулаў)[9], інакш артыкул прыйдзецца выдаліць. Вядома шмат прыкладаў, калі прапановы пра выдаленне артыкула былі адхілены як неадэкватныя. Перш чым выдаляць артыкул, варта старанна правяраць, ці нельга знайсці крыніцы, якія пацвярджаюць яе значнасць.
У Вікіпедыю могуць быць уключаны артыкулы пра тэмы, якія з’яўляюцца значнымі ў цяперашні момант ці былі значнымі ў мінулым. Калі тэма артыкула задавальняе агульнаму крытэрыю значнасці, няма неабходнасці паказваць бесперапыннасць і актуальнасць цікавасці да дадзенай тэмы. Тэмы, значнасць якіх пакуль не відавочная, з часам, пасля з’яўлення новых крыніц па дадзенай тэме, могуць быць прызнаны значнымі. Тым не менш, аргументацыя значнасці артыкулаў не павінна засноўвацца на заяве, што тэма можа атрымаць дадатковае асвятленне ў будучыні.
Правілы і рэкамендацыі пра значнасць дазваляюць вырашыць, ці з’яўляецца тэма досыць значнай, каб прысвяціць ёй асобны артыкул. Яны ў пераважнай большасці выпадкаў прама не датычацца зместу артыкулаў. Магчымасць уключэння асобных частак і фактаў у артыкул рэгулюецца іншымі правіламі і рэкамендацыямі, у прыватнасці: пра правяральнасць, пра выкарыстанне аўтарытэтных крыніц, пра тое, чым не з’яўляецца Вікіпедыя і іншымі.
У той жа час неабходна ўлічваць патрабаванні нейтральнасці артыкулаў і непажаданасці празмерна аб’ёмнага асвятлення малаважных дэталяў, датычных тэмы ці прадмета артыкула. Аўтары павінны імкнуцца да таго, каб падрабязнасць апісання адпавядала важнасці дадзенага аспекту тэмы.
Тым не менш, паняцце значнасці закранае і змест артыкула, неабходна ўзважваць кожны аспект артыкула ў адпаведнасці з яго значнасцю ў асвятленні дадзенай тэмы. Звяртайце ўвагу на магчымыя парушэнні нейтральнасці: празмерна аб’ёмнае асвятленне малаважных падрабязнасцяў, нераўнамернае апісанне частак артыкула, неабгрунтаванае вылучэнне асобных аспектаў размяшчэннем у артыкуле, супастаўленнем сцвярджэнняў.
Значнасць маюць усе сузор'і, аб'екты Каталога Месье, Новага агульнага каталога, Індэкснага каталога (галактыкі, туманнасці і групы зорак). Значнымі ёсць усе зоркі да 6-й бачнай зорнай велічыні, планеты Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікі, карлікавыя планеты, вялікія каметы, першыя 37 астэроідаў, якія маюць астранамічныя знакі.
Значнасць маюць усе краіны і іх адміністрацыйныя адзінкі.
Кожны існуючы населены пункт ёсць значны.
Кожны від жывых арганізмаў ёсць значны. Значнымі з’яўляюцца і ўсе таксоны больш высокіх рангаў.
Варта пазбягаць крытэрыяў ацэнкі значнасці паводле статыстыкі пошукавых сістэм або паводле колькасці знойдзеных у сеціве выяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.