Вікіпедыя:Адміністратары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністратар — удзельнік, надзелены правамі доступу да пэўных інструментаў тэхнічнага абслугоўвання праекта, у ліку якіх:
- магчымасць хуткага адкату вандальных правак;
- блакаванне зарэгістраваных і ананімных удзельнікаў, якія парушаюць правілы Вікіпедыі;
- выдаленне старонак (хуткае ці праз абмеркаванне ў межах адпаведнага праекта) і аднаўленне выдаленых старонак;
- ахова старонак ад занясення ў іх змен (гэтая мера ўжываецца звычайна да спрэчных артыкулаў, каб даць бакам спрэчкі час прыйсці да кансэнсуса, да актыўна вандалізуемых артыкулаў, каб спыніць вандалізм, а таксама да крытычных шаблонаў);
- праўка прасторы імёнаў MediaWiki і ахаваных старонак;
- праўка старонак інтэрфейсу на мовах CSS і JS (для атрымання магчымасці трэба выказаць сваю згоду на гэта пры абранні, дзеючыя адміністратары могуць звярнуцца па яе падключэнне да бюракрата);
- выпраўленне наступстваў памылковых дзеянняў іншых адміністратараў.
![]() | Увага: Гэта старонка не прызначана ні для публікацыі пытанняў для адміністратараў, ні для запыту правоў адміністравання. Замест гэтага скарыстайцеся Запыты да адміністратараў або Запыты па статус адміністратара. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Wikipedia_Administrator.svg/150px-Wikipedia_Administrator.svg.png)