From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктрыцый Руанскі (фр.: Victrice de Rouen; італ.: Victricio di Rouen; 330-я — да 409, верагодна 407) — святы, біскуп Руанскі, прапаведнік і пісьменнік. Дзень памяці адзначаецца 7 жніўня.
Віктрыцый | |
---|---|
Дзейнасць | святар, аўтар |
Нараджэнне |
330 |
Смерць |
407 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктрыцый быў сынам рымскага легіянера і праходзіў службу ў войску. Пасля прыняцця хрысціянства ён адмовіўся ад войска. Ён быў пабіты бізунамі і асуджаны да пакарання смерцю, але здолеў пазбегнуць яго. Віктрыцый хрысціянізваў плямёны ў Фландрыі, Эно і Брабанце. Стаў біскупам Руана ў 386 або 393 годзе. Быў запрошаны ў Брытанію ў 396 годзе для дапамогі ў вырашэнні супярэчнасцяў мясцовых біскупаў. Быў абвінавачаны ў ерасі, але яго абараніў Папа Рымскі Інакенцій I, ад якога ён атрымаў важныя дэкрэталіі (пастановы рымскіх пап, якія выдаваліся ў форме пасланняў) «Liber Regularum». У 396 годзе мошчы святых Віталя і Агрыкалы былі адпраўленыя Віктрыцыю, святому Паўліну з Нолы і іншым. Віктрыцый напісаў «Усхваленне Святых» (De Laude Sanctorum).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.