From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Понта (рум.: Victor Ponta; нар. 20 верасня 1972) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік урада Румыніі з 2012 па 2015 гады.
Нарадзіўся 20 верасня 1972 года ў Бухарэсце.
Скончыў юрыдычны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта ў 1995 годзе. З 1995 па 1998 год працаваў пракурорам у першым адміністрацыйным сектары Бухарэста. З 1998 па 2000 год з’яўляўся пракурорам у Вярхоўным Судзе Румыніі, займаючыся пытаннямі барацьбы з карупцыяй.
У 2004 годзе абраны ў Палату дэпутатаў ад жудзеца Горж, у 2008 годзе быў пераабраны. З 2006 віцэ-старшыня пастаяннага бюро палаты дэпутатаў парламента Румыніі. З 22 снежня 2008 года па 1 кастрычніка 2009 года з’яўляўся міністрам па сувязях з парламентам ва ўрадзе Эміля Бока.
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі з лютага 2010 года (віцэ-старшыня з 2003). У сакавіку 2011 года Понта абвінаваціў прэзідэнта краіны Траяна Бэсеску ў здрадзе інтарэсаў краіны пасля таго, як у 2004 годзе Бэсеску дапамог пазбугнуць адказнасці амерыканскаму пехацінцу, які стаў віноўнікам гібелі вядомага румынскага рок-музыканта Тэафіла Петэра[1]. Крыху пазней ён абвясціў Бэсеску і венгерскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана ворагамі Румыніі пасля заяў наконт Трансільваніі і правоў венграў у Румыніі[2].
27 красавіка 2012 года быў высунуты на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі прэзідэнтам Траянам Бэсеску[3]. 7 мая 2012 года быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра Румыніі[4].
21 снежня 2012 года падчас парламенцкіх выбараў, які прайшлі ў краіне, перазацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.
31 ліпеня 2014 гады афіцыйна высунуты кандыдатам у прэзідэнты Румыніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі на наступных выбарах[5]. У другім туры, які рушыў 16 лістапада, саступіў свайму суперніку Клаусу Ёханісу.
У 2000 годзе атрымаў ступень магістра ў вобласці міжнароднага крымінальнага права ў Катанійскім універсітэце, у 2002 годзе — Нацыянальным універсітэце абароны, у 2003 годзе — ступень доктара крымінальнага права ў Бухарэсцкім універсітэце. З’яўляецца аўтарам некалькіх кніг у сваёй вобласці, у тым ліку пра Міжнародны крымінальны суд.
У маі 2012 года часопіс Nature апублікаваў артыкул, у якім абвінаваціў Понту ў плагіяце — выкарыстанні ў доктарскай дысертацыі прац іншых навукоўцаў без неабходных спасылак на іх. Вышэйшая атэстацыйная камісія Румыніі і Камісія па этыцы Бухарэсцкага ўніверсітэта пацвердзілі наяўнасць плагіяту, аднак сам Понта гэта адмаўляе. Некалькі сотняў даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў у звароце да міністра адукацыі Кацярыны Андранеску запатрабавалі пазбавіць прэм’ер-міністра навуковай ступені[6][7].
Віктар Понта жанаты другім шлюбам на Дачыяне Сырбу, румынскім еўрапарламентарыі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Мае сына ад першага шлюбу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.