From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Андрэевіч Корбут (нар. 21 верасня 1981, Мінск) — беларускі і польскі журналіст, гісторык і экскурсавод. Член Беларускага саюза журналістаў (з 2007), Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў (з 2016), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 2016).
Віктар Андрэевіч Корбут | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, краязнавец, экскурсавод, гісторык |
Дата нараджэння | 21 верасня 1981[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Залатая Ліцера (2012) |
Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (2003) па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)». У 1998—2001 гадах карэспандэнт газеты «Наша ніва». У 1999—2000 гадах выдаваў газету «Радавая Беларусь». У 2001—2002 гадах карэспандэнт радыё «Рацыя». У 2002—2007, 2010—2016 гадах спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия»[2]. У 2005 годзе сябар рэдкалегіі альманаха Druvis. У 2007—2009 гадах аглядальнік газеты «Туризм и отдых», у 2009—2010 — аглядальнік і рэдактар аддзела культуры «Народнай газеты». З 2018 года журналіст Польскага радыё. Супрацоўнічаў таксама з газетамі «Голас Радзімы», «Литовский курьер», «Народная Воля», The Minsk Times, часопісам «Беларусь». З 2016 года дактарант Варшаўскага ўніверсітэта[3], даследуе працэс фарміравання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў адлюстраванні віленскага беларускамоўнага пісьменства ў 1906—1918 гг.
Публікуецца з 1998 года. Аўтар матэрыялаў прысвечаных гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, праблемам развіцця турызму, захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Перыядычна друкуецца ў часопісах «Студэнцкая думка», «Спадчына», «Дзеяслоў», Arche, публікуецца ў часопісах «Беларуская думка», Białoruskie Zeszyty Historyczne, Przegląd Środkowo-Wschodni.
Даследуе і папулярызуе мінуўшчыну Мінска і Вільнюса. Сярод навуковых зацікаўленняў праблемы этнагенезу беларусаў, гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., беларуска-літоўскія, беларуска-польскія адносіны.
Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013)[4], «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016)[5], «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[6], «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918—2018» (сааўтар: Дзмітрый Ласько)[7], камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015)[8], «Мінск. Минск. Minsk» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар: Дзмітрый Ласько). Cкладае даведнік па месцах Вільнюса, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.
Аўтар экскурсійных маршрутаў «Мінск. Найлепшы від на гэты горад. Дзесяць стагоддзяў за тры гадзіны»[9], «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі»[10], «Беларуская спадчына Варшавы»[11].
Суарганізатар культурнай акцыі «Беларуская культура ў панараме», арганізаванай Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і кафедрай беларусазнаўства Варшаўскага ўніверсітэта (2018).
Укладальнік першай кнігі пісьменніцы Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» (2005).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.