From Wikipedia, the free encyclopedia
Відукінд (каля 755 — 7 студзеня 810) — правадыр язычнікаў-саксаў у іх барацьбе супраць падпарадкавання Каралеўству франкаў. Ён не ўдзельнічаў асабіста ў баях, аддаючы перавагу ўплываць здалёк. У 777 бег у тады яшчэ язычніцкую Данію, адкуль і кіраваў паўстанцамі. У 782 падрыхтаваў удалае паўстанне і цяжкае паражэнне франкаў у бітве пры Зюнтэлі на берагах Везера. У 785 здаўся каралю франкаў Карлу Вялікаму, перайшоў разам са сваім паплечнікам Абіа ў хрысціянства і быў памілаваны, у адрозненне ад мноства саксонскіх паўстанцаў, якіх франкі пакаралі смерцю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.