![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Windmill_Dudutki_04.jpg/640px-Windmill_Dudutki_04.jpg&w=640&q=50)
Вятрак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вятрак, ветраны млын — вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Windmill_Dudutki_04.jpg/640px-Windmill_Dudutki_04.jpg)
Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна чатырох) каркаснай канструкцыі, умацаваных на гарызантальным вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на вертыкальны вал і камяні паставоў. Паводле канструкцыі ветракі падзяляюцца на стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. Сустракаліся і невялікія сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т.л. на колах — для перавозкі з месца на месца.
Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з XII—XIII стагоддзяў, звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з XVI стагоддзя, найбольш пашыраны ў XVIII — пачатку XX стагоддзяў, драўляныя. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны XX ст.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/Jacob_Isaacksz._van_Ruisdael_-_Le_Moulin_de_Wijk-bij-Duurstede.jpg/640px-Jacob_Isaacksz._van_Ruisdael_-_Le_Moulin_de_Wijk-bij-Duurstede.jpg)