Вялікі шаўковы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; кіт.: 絲綢之路, узб.: Буюк Ипак Йўли, каз.: Жібек Жолы, перс.: جاده ابریشم, араб. طريق الحرير, хіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагоддзі да н.э. Вёў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан праз Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход.

Хуткія факты Вялікі шаўковы шлях, Краіна ...
Вялікі шаўковы шлях
Thumb
Краіна
Папярэдні ў спісе Steppe Route[d]
Першаадкрывальнік Ferdinand von Richthofen[d]
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) (ii)[d], (iii)[d], (v)[d] і (vi)[d]
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Вялікі шаўковы шлях у 1 стагоддзі

Узнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.

Зноскі

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.