![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Enisey.png/640px-Enisey.png&w=640&q=50)
Вялікі Піт
рака ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі Піт (руск.: Большой Пит[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей (басейн Карскага мора).
Вялікі Піт | |
---|---|
руск. Большой Пит | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 415 км |
Басейн | 21 700 км² |
Расход вады | 209[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Заангарскае плато |
• Каардынаты | 60°06′29″ пн. ш. 94°57′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Енісей |
• Каардынаты | 59°01′17,39″ пн. ш. 91°41′42,36″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Код у ДВР | 17010400112116100026318 |
![]() |
|
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 415 км. Плошча вадазбору 21 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 209[1] м³/с, аб’ём сцёку — 6,596[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Заангарскім плато, вадазбор — у межах Заангарскага плато і Енісейскага кража[1]. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Піт. Жыўленне ракі пераважна снегавое, са значнай часткай дажджавога. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 184 км (ад вусця да прыстані Бранка)[3].
Прытокі: Чыркаты, Мундакан, Чадбухта, Тыры, Ненчаны, Юргулі, Чырымба, Унтугун, Аяхта, Панімба, Немчаны, Бранка, Лендаха, Сцяпанаўка, Шырокая, Сухі Піт, Малая Каменка, Каменка (Правая Каменка), Левая Арлоўка, Арлоўка, Малахава (Малахаўка) і іншыя рэкі і ручаі[4].
Каля ракі пасёлкі Сухі Піт і Бранка.