From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая ціхаакія́нская сме́ццевая пля́ма, Ціхаакіянскі смеццевы вір або Смеццевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не — акіянская смеццевая пляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.[1] Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты і 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут смецце трапіла з краінаў Ціхаакіянскага кальца (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амерыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта не цэльныя кавалкі плывучых астравоў смецця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікрапластык, які плавае ў верхнім слоі вады.[2] Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з «The Ocean Cleanup», плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 года яе плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігоддзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлантычным і Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалогіі і біяразнастайнасці.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.