Тэрмін Вялікая Фінляндыя (фінск.: Suur-Suomi) абмяркоўваўся ў асяроддзі фінскіх ірэдэнтыстаў з XIX ст. і выказаў фінскую версію еўрапейскага нацыяналізму — панфінланізм, яшчэ тады, калі Фінляндыя тэрытарыяльна ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.
Варыянт стварэння і ўзнікнення Вялікай Фінляндыі ўяўляе сабой такую карту: акрамя ўласна Фінляндыі, яна ўключае ў сябе тэрыторыі, населеныя пераважна этнічна звязанымі народамі фіна-угорской групы: карэламі, эстонцамі, вепсамі і г. д. Ідэя стварэнне Вялікай Фінляндыі мела вялікі ўплыў на фінскае грамадства ў 1917, падчас інтэрбэлума і пасля Другой сусветнай вайны.
Найбольш маштабная версія Вялікай Фінляндыі была абмежавана так званымі натуральнымі межамі, якія ахопліваюць тэрыторыю, населяет фінамі і карэламі, у межах ад Белага мора да Анежскага возера, далей уздоўж ракі Свір і ракі Нявы — або, у больш сціплым варыянце, ад ракі Сястры — да Фінскага заліва (гэта былі ранейшыя межы Вялікага Княства Фінляндскага ў межах Расійскай імперыі). Некаторыя прыхільнікі таксама ўключаюць у склад Вялікай Фінляндыі Інгерманландыю, Эстонію, Паўночны Фінмарк і даліну Турнэ-Эльва.
У некаторых планах межы Вялікай Фінляндыі ўключалі ўсю вобласць ад Батнічнага заліва да Уральскіх гор і нават частку абласцей Заходняй Сібіры, дзе некаторыя прадстаўнікі фінскага этнасу жывуць і па сёняшні час.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.