Вялікае даручэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікае даручэнне — даручэнне, якое даў уваскрослы Ісус Хрыстос Сваім вучням, каб яны распаўсюдзілі Яго вучэнне ўсім народам свету. Вялікае даручэнне стала важкім прынцыпам хрысціянскай тэалогіі натхняючы на служэнне, місіянерскую працу, евангелізацыю і хрышчэнне. Апосталам было сказана разыйсціся з Іерусаліма і заснаваць Апостальскія цэрквы. Адны групы даследчыкаў лічаць, што Вялікае даручэнне споўніліся ў першым стагоддзі, тады як другія даследчыкі перакананы, што біблейскае прароцтва будзе выканана толькі падчас другога прышэсця Хрыста.
Вялікае даручэнне вядома па ўрыўку з Евангелля ад Матфея 28:16-20, дзе на гары ў Галілеі Ісус заклікае Сваіх паслядоўнікаў, каб хрысціць ўсе народы ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога. У Матф. 10:1-42 згадваецца Меншае даручэнне для Дванаццаці Апосталаў для сыноў Ізраілевых. Вялікае даручэнне размешчана і ў іншых сінаптычных Евангеллях. У Евангеллі ад Лукі Ісус кажа, што ўсе людзі будуць прызваныя да пакаяння, і кажа Сваім вучням чакаць у Іерусаліме, пакуль яны не будуць надзеленыя уладай, што, як лічыцца, адбылося ў дзень Пяцідзесятніцы. У Лукі ж таксама запісана, як Ісус дасылае вучняў, адпраўляючы іх да ўсім народаў і даючы ім уладу над дэманамі, у тым ліку і семідзесяці вучняў. У Евангеллі ад Яна, Ісус абяцае даслаць Суцяшальніка вучням, што, магчыма, ужо адбылося ў Яна 20:21-23. Вялікім Даручэннем заканчваецца Евангелле паводле Марка.