From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяйнё Альфрэд Танер (фінск.: Väinö Alfred Tanner; 12 сакавіка 1881, Хельсінкі — 19 красавіка 1966, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1926 −1927 гг.
Вяйнё Альфрэд Танер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фінск.: Väinö Alfred Tanner | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маўна Пекала | ||||||
Пераемнік | Оні Хілтунен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эліяс Эрка | ||||||
Пераемнік | Рольф Вітынг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юха Ніўканен | ||||||
Пераемнік | Маўна Пекала | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кюёсці Каліа | ||||||
Пераемнік | Юха Суніла | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1881[1][2] |
||||||
Смерць |
19 красавіка 1966[1][2] (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Väinö Alfred Thomasson | ||||||
Жонка | Linda Tanner[d] | ||||||
Дзеці | Maija Taka[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таннер працаваў ва ўрадзе ў ролі прэм’ер-міністра (1926—1927), міністра фінансаў (1937—1939), міністра замежных спраў (1939—1940), і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў — міністрам гандлю (1940—1942) (апошняя перастаноўка была здзейсненая пад націскам СССР). У 1942—1944 гадах зноў быў міністрам фінансаў.
Падчас Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў Таннер быў міністрам замежных спраў і сыграў важную ролю ў фарміраванні ў Фінляндыі «духу Зімняй вайны», ён аб’яднаў нацыю, незалежна ад палітычных поглядаў, у барацьбе за захаванне незалежнасці краіны.
Пасля заканчэння Зімняй вайны СССР запатрабаваў змен ва ўнутранай палітыцы Фінляндыі — у прыватнасці, адстаўкі Вяйнё Танера. 16 жніўня 1940 года Танер выйшаў з урада.
Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў Танер, пад ціскам СССР, быў асуджаны ў 1946 годзе на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, аднак і ў зняволенні заставаўся папулярным палітычным дзеячам. У снежні 1948 года, адбыўшы палову тэрміну, быў амніставаны і выпушчаны на свабоду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.