From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэрхіўцэвэ[2] (укр.: Верхі́вцеве) — горад у Вэрхнёдніпроўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя і буйны чыгуначны вузел.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У 1884 г. утвораны рабочы пасёлак пры станцыі Любамырыўка падчас будаўніцтва чыгункі Данбас-Крыўбас (цяпер Прыдняпроўская чыгунка Укрзалізныці). Назва паселішча паходзіць ад размешчанай непадалёк вёскі Любамырыўка. У снежні 1888 г. пасля пабудовы Саксаганскай каляіны (Любамырыўка—Калачэўскэ) стала чыгуначным вузлом. Сучасная назва станцыі дадзена 1 студзеня 1904 г. у гонар першага начальніка Кацярынінскай (Прыдняпроўскай) чыгункі, таленавітага інжынера Аляксандра Вэрхоўцава. У пачатку XX ст. дзякуючы развіццю ў рэгіёне металургічнай прамысловасці, станцыя значна пашыраецца, павялічваецца і насельніцтва пасёлка. 30 кастрычніка 1956 г. рашэннем Днепрапятроўскага аблвыканкама паселішчу прысвоены статус горада раённага падпарадкавання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.