Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998 (8-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 1998 года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998 8-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998 8-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
![]() | |
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 12 красавіка — 31 кастрычніка |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 13 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
Дняпро-Трансмаш (Магілёў) (1-ы раз) |
![]() |
БАТЭ (Барысаў) |
![]() |
Белшына (Бабруйск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 708 330 (3 373 за гульню) |
Згуляна матчаў | 210 |
Забіта галоў | 584 (2.78 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Сяргей Яромка (Тарпеда) (19 мячоў) |
← 1997 1999 → |
Закрыць
У параўнанні з папярэднім сезонам мацнейшы дывізіён змяніў назву з Першай лігі на Вышэйшую лігу.
У турніры, які праходзіў у два кругі, спачатку ўдзельнічалі 16 каманд, але пасля першага круга з турніру знялося мінскае «Дынама-93». Усе матчы з яго ўдзелам былі ануляваны, і далей турнір працягвалі 15 каманд. У выніку, чэмпіёнскі тытул упершыню заваяваў клуб «Дняпро-Трансмаш» з Магілёва.