From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшае тэатральнае вучылішча (інстытут) імя М. С. Шчэпкіна пры Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры — найстарэйшая вышэйшая тэатральная навучальная ўстанова ў Расіі.
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7701670000 |
Рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай, паслявнузскай і дадатковай прафесійнай адукацыі па напрамках: «тэатральнае мастацтва», «акцёрскае мастацтва».
Вучылішча заснавана 28 снежня 1809 года, калі ўказам Аляксандра I тэатральная школа пры выхаваўчым доме была ператворана ў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і ўвайшла ў склад Імператарскіх тэатраў Расіі. Пазней знаходзілася ў ведамстве пры маскоўскім Малым тэатры. У 1830-х — 1860-х гадах вучылішча размяшчалася ў былой гарадской сядзібе Мясаедава.
З 1938 года вучылішча носіць імя Міхаіла Сямёнавіча Шчэпкіна — рускага акцёра і педагога вучылішча ў перыяд з 1830 да 1863 года. Пры непасрэдным садзейнічанні Шчэпкіна ў 1863 годзе вучылішча атрымала будынак на Нягліннай вуліцы, дзе і знаходзіцца дагэтуль.
У 1943 годзе вучылішча атрымала статус вышэйшай навучальнай установы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.