![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/H%25C3%25B6ga_Kusten%252C_Gulf_R%25C3%25B6dviken_near_Ull%25C3%25A5nger%252C_Sweden.jpg/640px-H%25C3%25B6ga_Kusten%252C_Gulf_R%25C3%25B6dviken_near_Ull%25C3%25A5nger%252C_Sweden.jpg&w=640&q=50)
Высокі бераг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Высокі бераг (шведск.: Höga kusten) — частка шведскага ўзбярэжжа Батнічнага заліва. З’яўляецца знамянальным прыкладам тэрыторыі, якая працягвае ўздымацца пасля адыходу ледавікоў і на якой магчыма навочнае даследаванне ізастазіі. З часоў ледавіковага перыяду ўзровень паверхні павысіўся на 800 метраў. Гэтая з’ява ўпершыню была выяўлена і даследавана менавіта тут.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/H%C3%B6ga_Kusten%2C_Gulf_R%C3%B6dviken_near_Ull%C3%A5nger%2C_Sweden.jpg/320px-H%C3%B6ga_Kusten%2C_Gulf_R%C3%B6dviken_near_Ull%C3%A5nger%2C_Sweden.jpg)
Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, у 2000 годзе гэтая вобласць была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны. Было адзначана, што Высокі бераг дае ўнікальныя магчымасці для вывучэння геалагічных і тэктанічных працэсаў. У 2006 годзе тэрыторыя, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, была пашырана за кошт далучэння да Высокага берага архіпелага Кваркен.