Высакавольтны выключальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Высакавольтны выключальнік — камутацыйны апарат, прызначаны для аператыўных уключэнняў і адключэнняў асобных ланцугоў або электраабсталявання ў энергасістэме ў нармальных або аварыйных рэжымах пры ручным, дыстанцыйным або аўтаматычным кіраванні.
Высакавольтны выключальнік складаецца з: кантактнай сістэмы з дугагасільнымі прыстасаваннямі, токаводных частак, корпуса, ізаляцыйнай канструкцыі і прываднага механізму (напрыклад, электрамагнітны прывад, ручны прывад).