Выдавецтва Вацлава Ластоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выдаве́цтва Ва́цлава Ласто́ўскага (у арыгінале: Wydawiectwo W. Lastouskaho) — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Вільні ў 1916—1918 гг. Заснавана Вацлавам Ластоўскім. Мэта выдавецтва — падрыхтоўка і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, чытанак для першых беларускіх школ[1].
Выдавецтва Вацлава Ластоўскага | |
---|---|
Краіна | Германская імперыя |
Заснавана | 1916 |
Адрас | Вільня |
Галоўны рэдактар | Вацлаў Ластоўскі |
Выпусціла складзеныя Ластоўскім школьныя падручнікі, у асноўным з выкарыстаннем лацінкі: «Першая чытанка: Кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі чытаньня», «Родныя зярняты: кніжыца для школьнага чытання» («Rodnyje Ziernity: kniźyca dla školnaho čytaňnia») (1916), «Першая чытаньне» (1917), «Задачнік» (1917), «Незабудка: першая пасля лементара чытанка» («Niezabudka: Pieršaja paśla lementara čytanka») (1918), «Прыпеўкі (Песні-песень)» («Prypieŭki: (Pieśni-piesień)») (1918), «Raściny: Padručnik dla školnaha ŭžytku» (1918), «Сейбіт: другая, пасля лементара, чытанка для пачатковых школ» («Siejbit: Druhaja, paśla lementara, čytanka dla pačatkowych škol») (1918), «Выпісы з беларускай літаратуры» («Wypisy z biełaruskaj literatury») (Čaść I, 1918)[2]. Акрамя школьных падручнікаў выдавецтва выдала зборнікі «Скрыпка беларуская» Цёткі (2-е выданне), «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў» Л. Рагоўскага (2-е выданне), нататкі «Што трэба ведаць кожнаму беларусу» і іншыя кнігі[1].