From Wikipedia, the free encyclopedia
Выгарлат-Гутынскі хрыбет, Вулканічны хрыбет (укр.: Вигорлат-Гутинський хребет, Вулканічний хребет) — горны масіў Усходніх Карпат у Славакіі, Украіне і Румыніі. Знаходзіцца паміж Паланінскім хрыбтом і Закарпацкай нізінай. Параважаюць вышыні ад 600 да 1000 м, максімальная — 1081 м (г. Бужора).
Выгарлат-Гутынскі хрыбет | |
---|---|
укр. Вигорлат-Гутинський хребет | |
Краіны | |
Горная сістэма | Усходнія Карпаты |
Даўжыня | 125 км |
Шырыня | 8-20 км |
Найвышэйшая вяршыня | Бужора |
Вышыня | 1081 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У геалагічнай будове ўдзельнічаюць вулканічныя горныя пароды — андэзіты, андэзіта-базальты, дацыты і туфы пліяцэнавага ўзросту. Сумарная магутнасць эфузіўнай тоўшчы перавышае 1000 м. Характэрны кальдэры.
Рэльеф нізкагорна-ўвалісты, эразійна-дэнудацыйны. Адносныя перавышэнні дасягаюць 300—500 м. Паўночна-ўсходнія схілы крутыя, цяжкадаступныя, паўднёва-заходнія — больш спадзістыя, утвараюць сістэму адгор’яў. Вяршыні пераважна купалападобнай формы. Пашыраны эразійныя, асыпныя і селевыя працэсы.
Даліны прытокаў Цісы (Ужам, Латарыца, Баржава, Рыка) расчляняюць хрыбет на асобныя масівы — Макавіца, Сіняк, Вялікі Дзіл, Тупы і інш.
Да вышыні 450 м хрыбет укрыты пераважна дубовымі, дубова-грабавымі і дубова-букавымі лясамі, вышэй — букавымі. Перадгор’і большай часткай разараны, густа заселены.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.