![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D1%2582-%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B1%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B3%252C_%25D0%259B%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2585%25D1%2583.jpg/640px-%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D1%2582-%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B1%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B3%252C_%25D0%259B%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2585%25D1%2583.jpg&w=640&q=50)
Выбаргскі раён (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбаргскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Размешчаны ў паўночнай частцы горада. На ўсходзе мяжуе з Калінінскім раёнам, а на захадзе, акрамя Прыморскага, таксама і Курортным.
Выбаргскі раён | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 1917 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Паштовыя індэксы | 194000–194999 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
У сакавіку-маі 1917 года ў Петраградзе сярод першых пятнаццаці быў утвораны Выбаргскі раён. Пасля рэвалюцыі кінутыя будынкі былі заселеныя простымі рабочымі. 12 ліпеня 1922 года да Выбаргскага раёна быў далучаны Парахаўскі раён. 9 красавіка 1936 года з Выбаргскага раёна выдзелены Краснагвардзейскі раён.
28 студзеня 1952 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР Выбаргскі раён перайменаваны ў Сталінскі. 3 красавіка 1954 года пры ліквідацыі Паргалаўскага раёна Ленінградскай вобласці ў склад Сталінскага раёна былі перададзеныя рабочыя пасёлкі Левашова і Паргалава. У студзені 1958 года раён зноў перайменаваны ў Выбаргскі.
У 1960-я гады ў раёне пачалося масавае жыллёвае будаўніцтва, большасць гістарычных будынкаў паўночнай часткі раёна была знесена. Сучасныя межы раёна ўтварыліся ў 1988 годзе.