![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Ear-anatomy.svg/langbe-640px-Ear-anatomy.svg.png&w=640&q=50)
Вуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ха — складаны вестыбулярны-слыхавы орган, які выконвае дзве функцыі: успрымае гукавыя імпульсы і адказвае за становішча цела ў прасторы і здольнасць утрымоўваць раўнавагу. Гэта парны орган, які месціцца ў скроневых костках чэрапа, абмяжоўваючыся звонку вушнымі ракавінамі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Ear-anatomy.svg/640px-Ear-anatomy.svg.png)
Знадворнае вуха:
1. Скура
2. Слыхавы канал
3. Вушная ракавіна
Сярэдняе вуха:
4. Барабанная перапонка
5. Авальнае акно
6. Малаточак
7. Кавадлачка
8. Стрэмечка
Унутранае вуха:
9. Паўкругавыя каналы
10. Улітка
11. Нервы
12. Еўстахіева труба
Вуха чалавека ўспрымае гукавыя хвалі даўжынёй прыкладна ад 20,625 м да 1,65 см, што адпавядае 16—20 000 Гц (ваганняў у секунду). У працэсе эвалюцыйнага развіцця вуха ўзнікла ў першачнаводных продкаў пазваночных з адмысловых скурных органаў пачуццяў.
Слова «вуха» можа быць выкарыстана для апісання як усяго органа, так і толькі яго бачнай звонку часткі. У людзей вонкавую частку вуха называюць вушной ракавінай. Пазваночныя маюць пару вушэй, якія размешчаны сіметрычна па абодва бакі галавы. Гэты механізм дапамагае ў здольнасці лакалізацыі крыніцы гуку.