![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Broadway-tower-cotswolds-modf.jpg/640px-Broadway-tower-cotswolds-modf.jpg&w=640&q=50)
Вустэршыр
неметрапольнае графства ў Англіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вустэршыр (англ.: Worcestershire) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства на захадзе Англіі.
Вустэршыр | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Worcestershire | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Код ISO 3166-2 | GB-WOR | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Сучаснае графства ўтворана 1 красавіка 1998 года шляхам падзелу неметрапольнага графства Херэфард-энд-Вустэр на ўнітарнае цырыманіяльнае графства Херэфардшыр і неметрапольнае (з захаваннем двухузроўневай сістэмы саветаў) цырыманіяльнае графства Вустэршыр. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вустэр. Насельніцтва 542 107 тыс. чалавек (21-е месца сярод неметропольных графстваў; даныя 2001 г.).
Агульная плошча тэрыторыі 1 741 км² (34-е месца сярод цырыманіяльных графстваў і 29-е — сярод неметрапольных графстваў). Мяжуе на поўначы з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на паўночным усходзе з цырыманіяльным графствам Уэст-Мідлендс, на ўсходзе з цырыманіяльным графствам Уорыкшыр, на поўдні з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на паўднёвым захадзе з цырыманіяльным графствам Херэфардшыр, на паўночным захадзе з цырыманіяльным графствам Шропшыр.