![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Worcester_from_Fort_Royal_Hill.jpg/640px-Worcester_from_Fort_Royal_Hill.jpg&w=640&q=50)
Вустэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́стэр (англ.: Worcester, МФА: [ˈwʊstə]) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і неметрапольнага графства Вустэршыр.
| ||||||||||||||||||
У сучасных межах з 1974, пасля далучэння да горада Вустэр двух грамадзянскіх прыходаў Уарндан і Сент-Петэр. Займае тэрыторыю 33 км² і мяжуе на ўсходзе з раёнам Вічэйван, на захадзе з раёнам Малверн Хілс. На тэрыторыі горада пражываюць 93 353 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 2 805 чал./км²[3].
Вустэр кіруецца гарадскім саветам, які складаецца з 35 дэпутатаў, што выбіраюцца ў 15 акругах. У выніку апошніх выбараў 16 месцаў у савеце займаюць кансерватары[4].
На тэрыторыі горада размешчаны Вустэрскі кафедральны сабор 13-14 стагоддзяў пабудовы, цэнтр англіканскай епархіі Вустэр.
Па імі горада атрымаў назву Вустэрскі соус.