From Wikipedia, the free encyclopedia
Вулкан Карпі́нскага (руск.: Вулкан Карпи́нского[1]) — дзеючы вулкан у Вялікай Курыльскай градзе, у паўднёвай частцы вострава Парамушыр. Названы ў гонар рускага геолага А. П. Карпінскага.
Вулкан Карпінскага | |
---|---|
руск. Вулкан Карпинского | |
50°08′53″ пн. ш. 155°22′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | востраў Парамушыр |
Горная сістэма | Вялікая Курыльская града |
Хрыбет ці масіў | хрыбет Карпінскага |
Форма вулкана | вулканічны конус |
Апошняе вывяржэнне | 1952 |
Вышыня вяршыні | 1345 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вулкан знаходзіцца ў паўднёвай частцы хрыбта Карпінскага, за 80[2] км на паўднёвы захад ад горада Севера-Курыльск. Складаецца з двух пакатых вулканічных конусаў і двух кратараў. Вышыня 1345 (1326[3]) м. Кальдэра вулкана мае дыяметр каля 5 км і глыбіню каля 700 м[2]. Складзены з андэзітавых лаваў.
Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1952 годзе. Сальфатарная актыўнасць адзначалася ў 1946, 1953, 1973, 2004 гг.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.