Вулканічная бомба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вулканічная бомба — камяк лавы, выкінуты падчас вывяржэння ў вадкім або пластычным стане. Атрымоўвае у палёце тую ці іншую форму. Памеры вулканічнай бомбы ад 1 см да 7 м у даўжыню. Асноўнымі формамі вулканічных бомб з'яўляюцца: ляпёшкападобная - характэрная для вельмі вадкіх лаў, камякі якіх, падаючы на зямлю, плюшчацца ў аладку; кручаная, веацянападобная, грушападобная, шаравая, стужкападобная і іншыя - для малавязкіх базальтавых лаў, якія цвярдзеюць і прымаюць названыя формы ў палёце; круглявыя або няправільна-шматгранныя камякі лавы, пакрытыя сеткай трэшчынак (вулканічныя бомбы тыпу хлебнай скарынкі) - для глейкіх кіслых і андэзітавых лаў.