![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Speyer_Handlog.jpg/640px-Speyer_Handlog.jpg&w=640&q=50)
Вузел (адзінка вымярэння)
адзінка вымярэння / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вузел — адзінка вымярэння скорасці, роўная адной марской мілі у гадзіну.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Speyer_Handlog.jpg/640px-Speyer_Handlog.jpg)
Існуюць розныя азначэнні марской мілі, адпаведна, і вузел можа мець розныя значэнні.
Па міжнародным азначэнні, адзін вузел роўны 1,852 км/г або 0,5144444 м/с. Гэтая адзінка вымярэння, хоць і з'яўляецца пазасістэмнай, дапускаецца для выкарыстання нараўне з адзінкамі СІ.
Паходжанне назвы звязана з прынцыпам выкарыстання сектарнага лага. Скорасць судна вызначалася як лік вузлоў на ліне (тонкі трос), якія прайшлі праз руку вымяральшчыка за вызначаны час (звычайна 15 секунд).
Вузел і міжнародная марская міля шырока выкарыстоўваюцца ў марскім і паветраным транспарце. Вузлы лічыліся самым распаўсюджаным вымярэннем у Англіі да 1965 года, але пасля яны сталі называцца мілямі.