Вугал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугал[1][2] (кут[3][4]) плоскі — геаметрычная фігура, якая складаецца з пункта — пунтка вугла і двух розных промняў, што выходзяць з гэтага пунтка.
Інакш кажучы, вугал — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.
Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасці разглядаць вугал як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэнні фіксаванага прамяня вакол пункта О (з якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку вугал з’яўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэнне дазваляе абагульніць паняцце вугла: у залежнасці ад кірунку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы, разглядаюць вуглы, большыя за 360°, вуглы, роўныя 0°, і г. д. У трыганаметрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганаметрычныя функцыі для любых значэнняў аргумента.
Паняцце вугла таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэаметрыі (двухгранны вугал, шматгранны вугал, целавы кут).