![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/V%25C3%25B5_V%25C4%2583n_Th%25C6%25B0%25E1%25BB%259Fng_%25282023%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-V%25C3%25B5_V%25C4%2583n_Th%25C6%25B0%25E1%25BB%259Fng_%25282023%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Во Ван Тхыонг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во Ван Тхыонг (в’етн.: Võ Văn Thưởng; нар. 13 снежня 1970(1970-12-13), Віньлонг[d], Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам) — Прэзідэнт В’етнама (2023—2024), член Палітбюро, пастаянны член Сакратарыята Цэнтральнага камітэта правячай Кампартыі В’етнама (КПВ).
Во Ван Тхыонг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
в’етн.: Võ Văn Thưởng | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Võ Thị Ánh Xuân[d] | ||||||
Пераемнік | Võ Thị Ánh Xuân[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Trần Quốc Vượng[d] | ||||||
Пераемнік | Trương Thị Mai[d] | ||||||
Нараджэнне |
13 снежня 1970(1970-12-13) (53 гады) |
||||||
Веравызнанне | нерэлігійнасць[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў паўднёвай правінцыі Віньлонг. У розныя гады займаў кіруючыя пасады ў Саюзе камуністычнай моладзі В’етнама, у партарганізацыях на месцах, а ў чэрвені 2007 года быў выбраны дэпутатам Нацыянальнага сходу. У лютым 2021 года Во Ван Тхыонга выбралі пастаянным членам Сакратарыята ЦК КПВ. З 2021 года ён займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнага кіруючага камітэта па барацьбе з карупцыяй і негатыўнымі з’явамі[1].
17 студзеня 2023 года Прэзідэнт В’етнама Нгуен Суан Фук пайшоў у адстаўку. 2 сакавіка Нацыянальны сход (аднапалатны парламент) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у ходзе пазачарговай сесіі разгледзеў і зацвердзіў на пасаду кіраўніка дзяржавы Во Ван Тхыонга. Ён стаў самым маладым кіраўніком В'етнама.
20 сакавіка 2024 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі В'етнама адправіў у адстаўку Во Ван Тхыонга за парушэнні партыйнай дысцыпліны, якія выклікалі негатыўную рэакцыю грамадскай думкі і паўплывалі на рэпутацыю партыі і ўлады. Яго звольнілі адразу з усіх пасад — Прэзідэнта, члена Палітбюро і кіраўніка Савета нацыянальнай абароны і бяспекі. Афіцыйна было паведамлена, што «цалкам усведамляючы сваю адказнасць перад партыяй, дзяржавай і народам, ён падаў заяву аб звальненні»[2].